Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У красавіцкім нумары чытайце рэпартаж з ІV З’езду федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”,  артыкулы пра тое, як у Мінску павіншавалі са 100-гадовым юбілеем Барыса Кіта, як у Лондане прайшло асвячэнне Беларускага дома і іншыя навіны.

У красавіцкім нумары чытайце рэпартаж з ІV З’езду федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”,  артыкулы пра тое, як у Мінску павіншавалі са 100-гадовым юбілеем Барыса Кіта, як у Лондане прайшло асвячэнне Беларускага дома і іншыя навіны з жыцця МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і  беларусаў замежжа.

Таксама з гэтага нумару чытачы даведаюцца:

  • Што такое “ГеніюшВерш” і якое дачыненне да гэтага слова мае Ніна Шыдлоўская  (стар. 5);
  • Як беларускае слова захапіла Маскву (стар. 6.)
  • Як правільна смажыць яйкі падчас абраду “Гуканне вясны” і што яшчэ зрабіць, каб хутчэй прыйшла вясна (сакрэты раскрываюць беларусы Іркуцка – стар. 2) і многае іншае.

Спампаваць апошні нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце" можна тут.

Інфармацыйны цэнтр МГА “БС “Бацькаўшчына”

Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсім свеце, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by