У Вільні адбыўся круглы стол “Савецкая спадчына ў Беларусі: гісторыя і культура, камуністычныя рэпрэсіі і палітыка атэізму”

Маладзёвая ініцыятыва "StudAlliance" пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Музея ахвяр генацыду зладзіла беларуска-літоўскі круглы стол, на якім была прэзентаваная праблематыка савецкай спадчыны ў Беларусі.

Маладзёвая ініцыятыва "StudAlliance" пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Музея ахвяр генацыду зладзіла беларуска-літоўскі круглы стол, на якім была прэзентаваная праблематыка савецкай спадчыны ў Беларусі.

Беларускі бок прадстаўлялі вядомыя беларускія навукоўцы і даследчыкі. Ігар Кузняцоў прэзентаваў малавядомыя старонкі беларускай гісторыі ў аспектах, датычных савецкіх рэпрэсій. Была закранута праблематыка ўшанавання ахвяр камуністычных злачынстваў ды праблемы навуковых даследванняў гэтай тэмы ў Беларусі.

Выкладчыкі праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Юры Бачышча і Сяргей Харэўскі распавялі прысутным пра мастацтва ў савецкі перыяд гісторыі Беларусі, а таксама пра палітыку атэізму, якая ажыцяўлялася і працягвае ажыцяўляцца на тэрыторыі Беларусі.

Дыскусія прайшла канструктыўна. Навукоўцы з Беларусі і Літвы дамовіліся больш шчыльна супрацоўнічаць у пытаннях, якія датычацца савецкай спадчыны. Акрамя таго, восенню ў Вільні адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 10-годдзю “Трыбунала над камунізмам”, які адбыўся 10 год таму ў літоўскай сталіцы. Вырашана, што ў восеньскай канфэрэнцыі будуць браць удзеел і прадастаўнікі Беларусі.

Круглы стол быў арганізаваны ў межах навукова-адукацыйнага праекту “Савецкая спадчына ў Літве: учора і сёння”. У канцы траўня у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца яшчэ адзін круглы стол, на якім будуць прэзентаваныя літоўскія трансфармацыйныя працэсы пераходу з савецкай сістэмы на нацыянальна-дэмакратычную.

Выступае Ігар Кузняцоў

Харэўскі

Сяргей Харэўскі

Юры Башура

Прэс-служба "StudAlliance"