“Варганы” пайшлі па свеце

Новае беларускае кіно заваёўвае новыя межы. Гаворка пра фільм рэжысёра Алега Дашкевіча “Варганы”, які быў разасланы Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” па суполках беларускай дыяспары.
Новае беларускае кіно заваёўвае новыя межы. Гаворка пра фільм рэжысёра Алега Дашкевіча “Варганы”, які быў разасланы Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” па суполках беларускай дыяспары.

Фільм створаны незалежнай асацыяцыяй “БелФільм”, якая нядаўна была зарэгістравана ў Літве. Асацыяцыя аб’ядноўвае беларускіх кінарэжысёраў, тэлевізійных работнікаў і ўсіх творцаў, звязаных з відэапрадукцыяй, і займаецца рэалізацыяй кіна-відэапраектаў, якія маюць выразны беларускі акцэнт, нясуць беларускую ідэю.

Фільмы, што выйшлі ў межах праекта “Белфільм”, –  розныя паводле творчай якасці і паводле жанраў, гэтыя творы прэзентаваныя вядомымі і невядомымі рэжысёрамі, гэтае кіно ахоплівае розныя грані сучаснага грамадства, нарэшце гэтыя стужкі створаныя па-за цэнзурай. Адным з такіх фільмаў ёсць дакументальная стужка Алега Дашкевіча “Варганы”.

Фільм быў разасланы болей чым па 60 суполках беларускай дыяспары. Мэтай гэтай дасылкі было не толькі пазнаёміць беларусаў па ўсім свеце з сучасным беларускім кіно, але і атрымаць зваротную сувязь, водгукі. Акрамя таго, “Бацькаўшчына” прапанавала правесці сустрэчу з аўтарамі фільма ў выпадку зацікаўленасці з боку беларусаў замежжа. І вось днямі “Бацькаўшчына” пачала атрымаліваць лісты з падзякай за дасланы фільм ад беларусаў Расіі, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Латвіі. Такім чынам, з прыемнасцю можна адзначыць, што спадзяванні на зваротную сувязь спраўдзіліся.

На гэтым супрацоўніцтва “Бацькаўшчыны” і “Белфільма” не заканчваецца. Алег Дашкевіч і асацыяцыя “Белфільм” гатовы дапамагчы суполкам беларускай дыяспары ў стварэнні фільмаў пра жыццё і дзейнасць беларусаў у той ці іншай краіне ды пра дзейнасць беларускіх арганізацый замежжа.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”