Прэзэнтацыя праекту “Савецкая спадчына ў Літве: учора і сёння”

Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” распачынае навукова-адукацыйны праект пад назвай “Савецкая спадчына ў Літве: учора і сёння”.
Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance
пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і
Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”

распачынае

навукова-адукацыйны праект пад назвай
“Савецкая спадчына ў Літве: учора і сёння”.

Асноўнай ідэяй праекту з’яўляецца магчымасць знаёмства беларускіх студэнтаў з прыкладамі выкарыстання, інтэрпрэтацыі і захавання савецкай гісторыка-культурнай спадчыны ў Літве.  Удзельнікі праекту змогуць бліжэй пазнаёміцца з аб’ектамі савецкай гісторыка-культурнай спадчыны ў Літве. Для выканання пастаўленай праектам мэты будзе зладжаны цэлы шэраг мерапрыемстваў (круглыя сталы, экскурсіі і вандроўка), дзякуючы якім стане магчымым забяспечыць канструктыўную дыскусію на тэму савецкай спадчыны ў Літве і Беларусі, прэзэнтаваць праблематыку савецкай спадчыны ў Беларусі ды Літве, а таксама азнаёміцца з асноўнымі аб’ектамі савецкай гісторыка-культурнай спадчыны ў Літве, усталяваць сяброўскія беларуска-літоўскія стасункі ў навукова-адукацыйнай сферы.

Прэзэнтацыя праекта, што адбудзецца 12 красавіка а 14:40 у 112 аўдыторыі ЕГУ, дасць магчымасць усім жадаючым бліжэй пазнаёміцца са зместам праекту, задаць актуальныя пытанні і даведацца ўсё неабходную інфармацыю адносну ўдзелу ў праекце ў каардынатара.