Міжнародны фестываль "Дні Беларускага слова" ў Маскве

Рускі Пэн-цэнтр, Дзяржаўны акадэмічны універсітэт гуманітарных навук, Культурны цэнтр “Булгакаўскі дом”, літаратурны салон “Класікі XXI стагоддзя”, часопіс “Сучасная паэзія” (“Современная поэзия”) пад патранатам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" праводзяць Міжнародны фестываль "Дні Беларускага слова".
Рускі Пэн-цэнтр
Дзяржаўны акадэмічны універсітэт гуманітарных навук
Культурны цэнтр “Булгакаўскі дом”
Літаратурны салон “Класікі XXI стагоддзя” ,
Часопіс “Сучасная паэзія” (“Современная поэзия”)
пад патранатам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"

праводзяць

Міжнародны фестываль "Дні Беларускага слова" Пры ўдзеле пісьменнікаў, перакладчыкаў, філосафаў і культуролагаў з краін СНД Куратар фестывалю - Святлана Буніна
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ:

Серада 21 красавіка 16.00 - круглы стол “Руская і беларуская літаратуры: актуальныя праблемы ўзаемадзеяння”

Віктар Жыбуль (Беларусь). Беларускі авангард. Лёс расстралянага адраджэння.
Ірына Скарапанава (Беларусь). Жанравая і стылявая прастора найноўшай літаратуры.
Вячаслаў Купрыянаў (Расія). Пераклады з беларускай: падводзім вынікі дзесяцігоддзя.

У круглым стале ўдзельнічаюць: госці з Беларусі, а таксама галоўны рэдактар часопіса “Новы свет” (“Новый мир”) Андрэй Васілеўскі, галоўны рэдактар часопіса “Сучасная паэзія” (“Современная поэзия”) Андрэй Новікаў, рэдактар часопіса “Дружба народаў” (“Дружба народов”) Галіна Клімава, рэдактар часопіса “Новае юнацтва” (“Новая юность”) Вадзім Муратханаў, рэдактар часопіса “Новы свет” (“Новый мир”) Павел Кручкоў, паэт і перакладчык Любоў Турбіна, выкладчыкі і аспіранты Дзяржаўнага акадэмічнага універсітэта гуманітарных навук (ДАУГН) . Пасяджэнне вядуць Святлана Буніна і Даніла Давыдаў. ДАУГН, факультэт культуралогіі, аўд. 125. 19.00 - лірыка BY: творчы вечар паэта і празаіка Адама Глобуса. У вечары удзельнічаюць: Даніла Давыдаў, Аляксандр Яроменка, Дзмітрый Мізгулін, Вячаслаў Купрыянаў, Наталля Палякова, Святлана Буніна. Культурны цэнтр “Булгакаўскі дом”. Чацвер, 22 красавіка

16.00 - адкрытая лекцыя філосафа Валянціна Акудовіча “Беларуская культура - свабодная прастора”. ДАУГН, факультэт культуралогіі, аўд. 125.

19.00 - вечар беларускай паэзіі і прозы: Вольга Гапеева, Зміцер Вішнёў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Альгерд Бахарэвіч пры ўдзеле паэтаў і перакладчыкаў з Расіі.

Вадзім Муратханаў прадстаўляе анталогію часопіса “Новае юнацтва -- 2009” (“Новая юность – 2009”) з падборкай беларускай паэзіі і прозы. Спецыяльны госць вечара - паэт Алег Коцараў (Украіна). Літаратурны салон “Класікі ХХI стагоддзя”.