Святочная вечарына "Збіраўся скарб: 50 тамоў "Беларускага кнігазбору" адменена

Увага! Святочная вечарына  "Збіраўся скарб: 50 тамоў "Беларускага кнігазбору" адменена.

Сёння а 18:00 у Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3) мусіла адбыцца святочная вечарына  з нагоды выхаду 50-ці тамоў кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор”.

Аднак учора кіраўніцтва Палаца мастацтваў паведаміла арганізатарам, што правядзенне імпрэзы немагчыма па тэхнічных прычынах.

Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"