Памёр сын Барыса Кіта Уладзімір

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні дзеячу беларускай эміграцыі, сусветна вядомаму вучонаму Барысу Кіту ў сувязі з вялікім горам – смерцю старэйшага сына Уладзіміра. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні дзеячу беларускай эміграцыі, сусветна вядомаму вучонаму Барысу Кіту ў сувязі з вялікім горам – смерцю старэйшага сына Уладзіміра.

Уладзімір Кіт нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Лебедзева, што на Маладзечаншчыне. У 1944-м разам з бацькамі з’ехаў на Захад. Жыў і працаваў у Вашынгтоне, а пасля выхаду на пенсію ў гэтым годзе пераехаў у Каліфорнію. Як і бацька, працаваў у галіне касмічных даследаванняў, зрабіў бліскучую кар’еру ў “NASA”.Хай Бог дасць сілы спадару Барысу і яго сям'і перажыць такую цяжкую страту. Смуткуем разам з Вамі.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"