Новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Бюлетэнь

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце” (№8, жнівень 2009).

У жнівеньскім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на верасень 2009, віншванні сябрам Вялікай Рады, якія нарадзіліся ў жніўні і верасні.

Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы:

“БАЗА споўнілася 60 год”: 31 ліпеня 1949 г. у Амерыцы пачала дзейнічаць адна з найстарэйшых і найбуйнейшых арганізацый беларускай дыяспары – Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА).

“У Гдыні з’явілася вуліца Янкі Брыля”: Пастановай ад 26 жніўня 2009 года гарадской управы горада Гдыня адной з вуліцаў нададзенае імя беларускага пісьменніка Янкі Брыля.

“Дні гісторыі і культуры ў Казахстане”: 13–14 жніўня 2009 года ў г.Усць-Каменагорску прайшлі “Дні гісторыі і культуры беларусаў у Казахстане”, прысвечаныя 100-годдзю кампактнага пражывання ва Усходнім Казахстане.

“Ян Барысевіч атрымаў адказ ад кіраўніка Шведскага радыё”: У адказ на свой зварот Ян Барысевіч атрымаў ліст ад кіраўніка Міжнароднага канала Шведскага радыё спадара Інгемара Лёфгрэна, дзе апошні тлумачыць рашэнне спыніць вяшчанне на беларускай мове шэрагам прычын.

Інфармацыйны цэнтр МГА “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”

Калі ласка, калі вы маеце інфармацыю пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія праводзяць беларусы па ўсім свеце, дасылайце нам на скрынку zbsb@tut.by