Фестываль беларусаў свету пройдзе ў Мінску 7-10 верасня

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.

На сёння атрымана інфармацыя аб усіх беларускіх дыяспарах, якія афіцыйна зарэгістраваныя пры пасольствах Беларусі за мяжой. Зараз пачынаецца наступны этап працы - будуць разасланыя запрашэнні. Усяго чакаецца каля 300 удзельнікаў фестывалю.

Адкрыццё фестывалю адбудзецца 7 верасня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На ўрачыстасць плануецца запрасіць артыстаў - ураджэнцаў Беларусі, якія сёння вядомыя ў свеце. У наступныя дні фестывалю прадстаўнікі беларускай дыяспары будуць выступаць з канцэртамі ў аграгарадках, раённых цэнтрах.

У дні фестывалю беларусаў свету ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з фондаў музея пройдзе выстава работ беларусаў, якія пражываюць у іншых краінах.

“Звязда” паводле БелТА