Выратуйце дэмакратычнае радыё!

Паважанае кіраўніцтва Шведскага радыё і Інгемар Лёфгрэн, праграмы "Радыё Швецыя" на беларускай мове - значна больш, чым проста навіны. 70% насельніцтва Беларусі ніколі не былі за мяжой і таму не маглі бачыць, як функцыянуе дэмакратычнае грамадства.

Беларускія праграмы даюць магчымасць беларусам даведацца пра жыццё ў Еўропе, якое будуецца на дэмакратычных законах - гэта тое, чаго не хапае жыхарам ізаляванай краіны. Інгемар Лёфгрэн, які прыняў рашэнне спыніць вяшчанне па-беларуску, аргументаваў сваё рашэнне наступным чынам: "Гэта не нашая задача займацца дэмакратычнымі праектамі", " мы працягваем вяшчанне на рускай мове, мове, якую разумеюць у Беларусі". Мы просім перагледзець вашае рашэнне, якое на наш погляд заснаванае на няведанні сапраўднай сітуацыі. Не спыняйце вяшчанне па-беларуску! Калі Вы жадаеце далучыцца да ліста: 1. Прайдзіце па спасылцы http://www.namninsamling.com/site/list.asp?id=36512. Націсніце на Skriv på listan у самым нізе3. Упішыце: - Förnamn - Імя- Efternamn - Прозвішча - E-postadress - Адрас электроннай пошты,  - Postort - Горад, краіна- Kommentar - каментар (неабавязкова)4.Націсніце Spara5. На Ваш электронны адрас прыйдзе ліст ад NAMNINSAMLING, дзе будзе спасылка, на якую трэба націснуць6. У асобным акенцы Вы пабачыце паведамленне Tack för din underskrift!Ditt namn är tillagt i slutet på listan. Калі націсніце на Tillbaka till namninsamlingen, то вернецеся да спісу тых, хто падпісаўся і пабачыце напрыканцы і сваё імя. Дзякуй! Распаўсюд вітаецца.