Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

19 траўня – Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе адкрываюцца тэатральным юбілеем!

У пятніцу, 19 мая 2017 года, у 18.00, у канцэртнай зале Даўгаўпілскага Цэнтра латышскай культуры (вул. Рыгас, 22) пройдзе юбілейны канцэрт, прысвечаны 10-годдзю тэатральнай студыі «Паўлінка» Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Юбілейнае свята адкрывае серыю мерапрыемстваў Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе.

Тэатральная студыя «Паўлінка» пачала сваю працу ў 2007 годзе. Першапачаткова кіравала студыяй педагог Галіна Сантоцкая. У рэпертуары аматарскага тэатральнага калектыву - яе пастаноўкі на беларускай мове вядомых п'ес: Я.Купалы «Паўлінка», М.Чарота «Мікітаў лапаць», Л.Радзевіча «Збянтэжаны Саўка», Ф.Аляхновіча «Чорт і баба», сцэнарыі народных абрадаў і сямейна-бытавых гумарыстычных сцэнак. На Міжнародным фестывалі народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе" пастаноўкі тэатральнай студыі з'яўляюцца асноўным сувязным звяном гала-канцэрта.

Тэатральная студыя «Паўлінка» з'яўляецца ўдзельнікам:
• Міжнароднага фестывалю народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе" (2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016 г.)
• Міжнароднага фестывалю «Залессе збірае сяброў» (Беларусь, 2014 г.)
• дыпламант XXV Уселатвійскага свята песні і XV Свята танца (Рыга, 2013 г.); бронзавы прызёр (3 месца),
• IX Міжнароднага Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (2012 г.); сярэбраны прызёр (2 месца),
• XXII Уселатвійскага свята песні і XIV Свята танца (Рыга, 2008 г.) і інш.

Тэатральная студыя "Паўлінка" - актыўны ўдзельнік канцэрта да 500-годдзя г.Міёры (Беларусь), гастрольных выступленняў у Рэзэкнэ і Дагдзе.

З 2016 года мастацкім кіраўніком «Паўлінкі» стала педагог Інэса Казлоўская. П'есу «У Калядны вечар" па творы Валянціны Казлоўскай у яе пастаноўцы вы зможаце ўбачыць на тэатральным свяце. У выкананні тэатральнай студыі гледачы таксама ўбачаць фрагменты любімых спектакляў, а ўдзельнікі творчых калектываў падораць усім выдатны настрой!

У юбілейным свяце прымуць удзел творчыя калектывы Цэнтраў беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай культур, а таксама госці з Беларусі.

Сустракаемся 19 мая 2017 года, у 18.00, у канцэртнай зале Цэнтра латышскай культуры! Уваход бясплатны.

Арганізатары канцэрта: Цэнтр беларускай культуры ў супрацоўніцтве з таварыствам «Уздым». 

Цэнтр беларускай культуры (Даўгаўпілс, Латвія)

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.