Што трэба зрабіць бацькам, каб дзіця ў варшаўскай школе магло вучыць беларускую мову

30 красавіка заканчваецца тэрмін падачы дырэктару школы заявы аб вывучэнні дзіцём-школьнікам беларускай мовы.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку Марыя Луцэвіч-Напалкаў нагадала бацькам-беларусам, якія жывуць у Варшаве, а таксама распавяла, што яшчэ неабходна зрабіць у сувязі з гэтым: 1) раздрукуйце і запоўніце заяву: https://we.tl/gDZQYZTGPj, 2) занясіце яе да дырэктара школы (альбо дашліце заказным лістом), 3) інфармацыю аб падачы заявы скіньце нам на мыла sadok.warszawa@gmail.com.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да Karolina Łukaszewicz: 508 131 390 ці да мяне: 503 71 71 71 альбо пішыце на sadok.warszawa@gmail.com.

P. S. Такая форма адукацыі датычыць дзетак з польскім грамадзянствам, якія ходзяць ў публічныя школкі.

Марыя Луцэвіч-Напалкаў