Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

1-2 траўня – Спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця і сноў» зноў пакажуць у Мінску!

Незалежная культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» запрашае на паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця і сноў», які прысвечаны пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча. Паказы адбудуцца 1 і 2 траўня а 20:00 у клубе «ІЛІ» (пр. Незалежнасці, 131 к.1).

Спектакль «Браніслаў» ёсць першым спектаклем Арт Сядзібы. Прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску. За час існавання спэктакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню і цяпер зноў вяртаецца ў Мінск.

У пастанове задзейнічаныя студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесіяў. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, беларускай мовы і жаданнем асвятліць невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Запісацца на спэктакль можна праз форму і па тэлефоне: +375296517898.

Увага! Колькасьць месцаў абмежавана!

Уваход вольны.

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.