Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

28 красавіка – У Культурным цэнтры “Корпус” адбудзецца ўручэнне Прэміі Цёткі

Уручэнне прэміі за найлепшую дзіцячую кнігу
 
 
28 красавіка ў Культ. цэнтры “Корпус” адбудзецца ўручэнне Прэміі Цёткі. Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 9. 

Уваход вольны.

Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. 

На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі, а таксама іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні.

Сёлета мастацкі спіс налічвае 22 пазіцыі, літаратурны - 38, з імі можна азнаёміцца на сайце ciotka.by.

Летась Прэмію Цёткі атрымалі Надзея Ясмінска за кнігу "Сем ружаў" і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.
 

 

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.