Сёмы з’езд беларусаў свету (15–16 ліпеня 2017 года)

15–16 ліпеня ў Мінску прайшоў Сёмы з’езд беларусаў свету Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, у якім узялі ўдзел 228 дэлегатаў, з якіх 115 дэлегатаў – прадстаўнікі беларускага замежжа з 20 краін.

Вынікам двухдзённай працы дэлегатаў стала прыняцце дакументаў, якія актуалізуюць агульнанацыянальныя пытанні. Праблемы, узнятыя ў гэтых дакументах, тычацца кожнага беларуса, незалежна ад месца пражывання і сферы дзейнасці. Таму аргкамітэт З’езда неўзабаве размесціць прынятыя дакументы на арганізацыйным сайце і дашле іх па суполках беларусаў замежжа, грамадскіх арганізацыях і дзяржаўных установах Беларусі. Акрамя таго, на падставе гэтых матэрыялаў далей будуць фармулявацца прапановы з боку Згуртавання “Бацькаўшчына” да дзяржаўных інстытуцый краіны, а таксама будзе складзены план дзейнасці самога Згуртавання на наступныя чатыры гады.

Выніковыя дакументы, прынятыя З’ездам:

Гасцямі З’езда былі вядомыя беларускія культурныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі міністэрстваў і Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў, праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфесій, Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, мусульманаў Беларусі.

У першы дзень З’езда з вітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. Выступілі прадстаўнікі дзяржаўных устаноў: міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік.

На з’ездзе былі агучаныя вітанні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку, ФНКА “Беларусы Расіі”, часопіса “Культура. Нацыя” і інш.

З дакладамі па асноўнай тэме З’езда “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця” – выступілі доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Валянцін Голубеў, кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка і доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства (Польшча) Алег Латышонак.

Са справаздачным дакладам па дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выступіла Старшыня Рады Ніна Шылдоўская.

У другі дзень З’езда праца ўдзельнікаў была арганізаваная па секцыях: “Беларуская дзяржаўнасць: станаўленне, рэаліі, перспектывы”, “Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяння ў сучасных умовах” і “Беларуская мова і культура – аснова нацыянальнай дзяржаўнасці”. Праца секцый насіла больш практычны характар у межах акрэсленых тэмаў, а высновы, зробленыя падчас працы секцый, былі ўлічаныя ў выніковай рэзалюцыі.

Пасля зацвярджэння выніковых дакументаў адбыліся выбары кіруючых органаў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”: кіраўніком Згуртавання абраная Алена Макоўская, а ў склад Вялікай Рады ўвайшло па 50 прадстаўнікоў з Беларусі і суполак беларускага замежжа. На першым пасяджэнні новаабранай Вялікай Рады старшынёй Рады абраная Ніна Шыдлоўская.


Праграма Сёмага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Асноўныя даклады па тэме З’езда: “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця”

Алена Макоўская: Беларусь – дыяспара. Новыя задачы і кірункі супрацоўніцтва

Ніна Шыдлоўская: Справаздача па дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Наталля Гардзіенка: Беларускае замежжа ў гісторыі і сучаснасці

Алег Латышонак: Беларусы ў Польшчы

Прэзентацыя: “Узаемадзеянне дыяспары і Беларусі: стэрэатыпы ва ўспрыманні, чаканні і прапановы”


Даклады і выступы ўдзельнікаў З’езда

Аляксандр Драгун: Пра беларусаў Данбаса

Алег Краўцоў: Новая беларуская ідэнтычнасць як трэнд і перспектыва

Хведар Нюнька: Мова – прыкмета этнасу беларуса

Алег Рудакоў: Беларусы ў сучаснай прасторы – погляд з глыбінкі Сібіры. Аналіз і прапановы

Валер Санько: Беларусы, яднайцеся!

Алесь Чайчыц: Патрэбная дзяржаўная стратэгія што да працы з дыяспарай

Валянціна Шаўчэнка: Адна з галоўных праблем беларускага жыцця – гэта няздольнасць часам знаходзіць кампрамісы


Вынікі працы секцый

Беларуская дзяржаўнасць: станаўленне, рэаліі, перспектывы

Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяння ў сучасных умовах

Беларуская мова і культура – аснова нацыянальнай дзяржаўнасці


Фотасправаздача (частка 1, частка 2)


Прэса пра Сёмы з’езд беларусаў свету


Падрыхтоўка да Сёмага З’езда беларусаў свету

29 чэрвеня 2017 г.: Анкета апытання беларускіх арганізацый і беларусаў замежжа з нагоды падрыхтоўкі Сёмага з’езду беларусаў свету

30 траўня 2017 г.: Сёмы з’езд беларусаў свету: ідзе вылучэнне дэлегатаў

7 сакавіка 2017 г.: Сучасныя выклікі Беларусі і стратэгію супрацоўніцтва з беларусамі замежжа абмяркуюць у ліпені на Сёмым з’ездзе беларусаў свету

20 лютага 2017 г.: Месца і дата — вядомыя

17 лютага 2017 г.: Беларусы з усяго свету збяруцца ў Менску 15-16 ліпеня

16 снежня 2016 г.: Міністр МЗС Уладзімір Макей шукае падтрымання беларусаў замежжа?

16 снежня 2016 г.: Макей сустрэўся з прадстаўнікамі „Бацькаўшчыны”

16 снежня 2016 г.: Сёмы з’езд беларусаў свету пройдзе 15–16 ліпеня 2017 года ў Мінску