Стаў вядомы кароткі спіс Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў

Журы прэміі, партнёрамі якой выступаюць Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус”, вызначыліся з кароткім спісам прэтэндэнтаў. На конкурс прымаліся кнігі 2015–2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction).

1. Бартосік Зміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы… Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. 2. Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015. 3. Міцкевіч Наталля. Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа. Мінск: Звязда, 2016. 4. Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. – Мінск: Кнігазбор, 2016. 5. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Уклад. А. Каўкі і М. 4. Скоблы; прадм. А. Каўкі; камент. М. Скоблы. – Мінск: Лімарыус, 2016. 6. Ціхановіч Яўген. Партрэт стагоддзя. Прадм., падрыхт. тэксту, камент. Сяргей Харэўскі. – Мінск: Лімарыус, 2015. 7. Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. Мінск: Кнігазбор, 2016.

Пераможца будзе вызначаны ў красавіку 2017 г.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС «Бацькаўшчына»”