Пайшоў у лепшы свет Анатоль Кірвель

8 траўня ў Мінску на 69 годзе жыцця пайшоў у лепшы свет Анатоль Кірвель, пісьменнік, эсэіст, сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пахаванне адбылося 12 траўня на могілках в. Тарасава, што пад Мінскам.Анатоль Кірвель нарадзіўся 23 ліпеня 1939 года ў вёсцы Вітуніцы Докшыцкага раёна, доўгі час жыў у Санкт-Пецярбургу. Быў адным з рэдактараў незалежнай газеты піцерскіх беларусаў “Родзічы”. І ў Расіі працягваў пісаць на роднай мове, кантактаваў з беларускай дыяспарай. “Піцерскія эцюды” пісьменніка друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў”, пастаянным аўтарам якога А.Кірвель з’яўляўся. Як пісьменнік пачаў друкавацца напрыканцы шасцідзесятых гадоў, выдаў кнігі прозы “Човен Харона”, “Мармуровы воўк”, “Мёртвы горад”, “Ласінае крэда”, паэтычны зборнік “Урбанія”. Управа ЗБС “Бацькаўчшына” выказвае спачуванні сям’і, сябрам і калегам Анатоля Кірвеля з нагоды напаткаўшага іх гора. Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”