Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Згуртаванне Беларусаў Канады запрашае далучацца!

Згуртаваньне Беларусаў Канады запрашае суайчыньнікаў актыўна далучацца да   арганізацыйнага жыцьця беларускай грамады ў Канадзе!

Уступайце ў Згуртаваньне і вы будзеце мець магчымасьць:

  • Браць удзел у культурных, адукацыйных і забаўляльных праектах грамады (ладзіць нацыянальныя сьвяты, ўдзельнічаць у такіх яскравых праектах як фольк-гурт “Яваровы Людзі”, “Мова Нанова”, мастацкіх варштатах, дзіцячых праграмах)
  • Трымаць сувязь з суайчыньнікамі ў іншых краінах сьвету (ад 1952 году, штодва гады, Згуртаваньне Беларусаў Канады і Беларуска Амэрыканскае З’адзіночаньне ладзяць сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, сапраўдныя форумы абмену думкамі ў галінах культуры, мастацтва, палітыкі)
  • Ўдзельнічаць у калектыўных імпрэзах, што ладзяцца супольна з прадстаўнікамі грамадаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы
  • Падтрымліваць праекты і ініцыятывы на Бацькаўшчыне (кнігі, музычныя праекты)
  • Будаваць сваё арганізацыйнае жыцьцё беларускай грамады ў Канадзе
  • Быць часьцінай багатай гісторыі беларусаў у Канадзе

Калі табе дарагая беларушчына, ты адчуваеш сябе беларусам, стаіш на ідэалах 25-га Сакавіка,  і хочаш прасоўваць сваю адметнасьць у Канадзе, далучайся да нашага арганізацыйнага жыцьця,  прыводзь сваіх аднадумцаў!

Ганарыся сваім! Хіліся да свайго! Рабі сваё!

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.