Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

18 сакавіка – Іркуцкі Беларускі клуб «Крывічы» запрашае на вечарыну, прысвечаную Францыску Скарыну

Іркуцкі Беларускі клуб «Крывічы» запрашае на гістарычную вечарыну на тэму «Асветнік Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання».

Мерапрыемства адбудзецца 18 сакавіка ў 14:30 на Сядзібе Клуба «Крывічы», па адрасе: г. Іркуцк, вул. Свярдлова, 40, каб. 217. Тэл. 8-902-17-068-30.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Узрост удзельнікаў – ад 8 гадоў.

Не прапусціце цікавую падзею!

Акрамя аповеду пра Скарыну мы паглядзім фільмы, прысвечаныя першадрукару, і пачытаем яго працы!

*

Францыск Скарына – беларускі гуманіст першай паловы XVI стагоддзя, вучоны-медык, пісьменнік, перакладчык, мастак, асветнік, першадрукар усходніх славян. Яго партрэт у ліку 40 найбольш выбітных навукоўцаў, якія вучыліся ў Падуанскім універсітэце, вісіць у так званай «Залі Сарака», дзе знаходзіцца кафедра за якой чытаў лекцыі Галілеа Галілей. Ён быў знаёмы з Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла і Рафаэлем, які нават на адной са сваіх фрэсак адлюстраваў Скарыну побач з сабой. Марцін Лютар у адным з лістоў да барона Шварцэнберга згадвае «доктара Францыска», з якім быў «у добрых стасунках».

Дзякуючы Скарыну беларусы ў 1517 годзе сталі другімі сярод славян, хто выдаў сваю друкаваную Біблію. У Маскоўскай дзяржаве першая друкаваная кніга з'явілася толькі ў 1564 годзе, дзякуючы беларусам Івану Фёдараву (сапраўднае прозвішча Фёдаравіч), па паходжанні з беларускага дваранскага роду Рагоза, і Пятру Мсціслаўцу, якога называюць вучнем Скарыны.

Пра гэта і пра многае іншае мы будзем гаварыць падчас нашай гістарычнай вечарыны.

Прыходзьце! Даведаецеся шмат новага!

Алег Рудакоў

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.