Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

17–26 сакавіка – AKUTE прэзэнтуюць ва Украіне свой новы альбом «Płastyka»

Украінскі тур аднаго з самых актыўных гуртоў Беларусі пройдзе ў 7-мі гарадах і стане ўжо трэцім за апошнія 2 гады. Akute - ўдзельнікі дзясятка буйных фестываляў, у мінулым гралі на сцэне такіх знакавых ўкраінскіх фэстаў, як Atlas Weekend, Respublica, Бандэрштат, Woodstock UA і інш.

AKUTE - адзін з самых вядомых і цікавых беларускіх калектываў з Магілёва. Стомленасць і сум, беларуская мова і арыгінальнае гучанне: адзін з самых шматспадзеўных незалежных беларускіх гуртоў, AKUTE, спалучае такія стылі як indie і death rock. Самі ж музыкі гучанне калектыву характарызуюць мудрагелістым словазлучэннем disco-decadance. Усё гэта вылучае AKUTE ня толькі на фоне шматлікіх беларускіх калектываў, але і шырокай постсавецкай сцэны.

Новы альбом «Płastyka» стаў 4-й студыйнай працай гурта і яе ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта: " Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах." - 34mag.net



Украінскі тур
17.03 - ЛЬВІВ | UNDEGROUND
18.03 - ЛУЦЬК | паб ЛучеSk 
19.03 - ОДЕСА | MMC 
23.03 - КРИВИЙ РІГ | MADiSAN 
24.03 - ДНІПРО | Махно 
25.03 - ХАРКІВ | ART AREA ДК 
 26.03 - КИЇВ | Mezzanine.

МУЗЫКА
Афіцыйны канал:
https://soundcloud.com/akute 
"Дзевачкі і космас" (2011) – http://www.experty.by/node/1243 
"Не існуе" (2012) – http://soundcloud.com/akute/sets/nie-isnuje/ 
“Рэальнасць і сны” (2014) - http://34mag.net/piarshak/post/realnasc-i-sny/
"Plastyka" (2016) - 34mag.net/piarshak/post/plastyka/

ВІДЭА
Сэрца (official live) - www.youtube.com/watch?v=jYI_KJafEcs
Калі б я застаўся з табой (official live) - www.youtube.com/watch?v=y0NeApXycQI

Афіцыйныя старонкі:
ВК https://vk.com/akutemusic
FB http://www.facebook.com/akutemusic

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.