Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Выйшла ў свет “Гісторыя беларусаў Падляшша”

“Гісторыя беларусаў Падляшша” – пад адной вокладкай. Як кажа прафесар Алег Латышонак, суаўтар і рэдактар кнігі, да яе напісання падштурхнулі сябры яб’яднання бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову, “АБ-БА”.

Кніга скіраваная найперш на беларусаў у Польшчы, але выйшла па-польску:

– Па-беларуску не вельмі шмат людзей чытае, а тым больш гэта для ўсіх, хто зацікавіцца гісторыяй беларусаў. Можна сказаць, што вельмі багата ілюстрацыйнага матэрыялу. Усе кажуць, што добра, бо ўсе любяць паглядзець фотаздымкі і ілюстрацыі.

Больш за 500 старонак кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» ахоплівае перыяд ад зыходу ледавіка – па перыяд найноўшай гісторыі, кажа прафесар Латышонак:

– Нас гадамі кармілі казкай, што нібыта ў 16-м стагоддзі адусюль збегліся людзі і засялілі гэтую зямлю. Археалагічныя помнікі паказваюць нам бесперарыўнасць засялення нашай зямлі, людзі, якія жылі тут у палеаліт, таксама нашы продкі.

Тыраж – 1 тысяча асобнікаў.  Плануецца пераклад кнігі на беларускую мову і выданне яе ў Беларусі. Аўтарамі з’яўляюцца сябры Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.

 

Радэк Дамброўскі, “Беларускае Радыё Рацыя”

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.