У Беластоку быў прэзэнтаваны каталёг "Галерэя Крынкі. 2011–2016"

Ён расказвае пра дзейнасьць мастацкай "Галерэі Крынкі", якая існуе ўжо пяць гадоў.

Мастацкая "Галерэя Крынкі" існуе ўжо пяць гадоў, але - як кажа старшыня Фонду Віла Сакрата Лявон Тарасэвіч - нараджалася яна паступова. Гэты працэс пачаўся яшчэ падчас Трыялёгаў, арганізаваных Сакратам Яновічам у Лапічах. Тады маладзейшае пакаленьне вырашыла, каб сустрэчы інтэлектуалаў, для якіх найважнейшым было слова, папоўніць прэзэнтацыяй візуальнага мастацтва.

У суботу ў Беластоку быў прэзэнтаваны каталёг "Галерэя Крынкі. 2011-2016".

Яраслаў Іванюк, “Польскае Радыё”