Сакавік – месяц Рышарда Капусцінскага

У Пінску пачаліся мерапрыемствы прымеркаваныя да 85-годдзя знакамітага земляка, сусветна вядомага польскага пісьменніка і журналіста Рышарда Капусцінскага (1932–2007).

Імпрэзы на працягу месяца будуць адбывацца ва ўстановах адукацыі і культуры.

Перакладчык твораў Капусцінскага на беларускую мову Яўген Салейчук адзначыў, што папулярызацыя постаці і спадчыны земляка ў Пінску ідзе паступова:

– Я думаю, што проста яшчэ ўсё ў працэсе. Пачатак ужо ёсць, ён ужо не з’яўляецца такой нязнанай асобай. Я лічу, што працэс папросту ідзе. Мы ведаем, што ўсё не так хутка робіцца, тым больш у нас.

 У Пінску на доме, дзе прайшло дзяцінства Капусцінскага, усталявана мемарыяльная шыльда, а летась мясцовыя ўлады прынялі рашэнне надаць адной з вуліц Пінска імя вядомага земляка.

Пятро Савіч, “Беларускае Радыё Рацыя”