З’явіўся кароткі спіс прэміі Дэбют

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча назвала сёлетні шорт-ліст. У яго ўвайшлі наступныя кнігі і аўтары:

Паэзія Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. – Мінск: Кнігазбор Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. – Мінск: Кнігазбор Ганна Комар. Страх вышыні. – Мінск: Кнігазбор Проза Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. – Мінск: ІП А.М. Янушкевіч Андрусь Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік. – Мінск: Медысонт Уладзімір Садоўскі. 1813. – Мінск: ІП А.М. Янушкевіч Пераклад Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. – Пяршак, электроннае выданне Надзея Кім (пер. з англійскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. – Мінск: Пазітыў-цэнтр Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. – Вільня: Логвінаў Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч. Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў. Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.

Беларускі ПЭН-Цэнтр