З’явіўся спіс намінантаў на “Кнігу году”

На сайце “Кнігі годуkniha.by апублікаваны спіс з 48 кніг, якія былі вылучаныя на прэмію, а таксама спіс сябраў журы, што галасуюць за найлепшую кнігу. Сёлета ў працы журы ўзялі ўдзел 81 чалавек.

Канчатковы вынік з’явіцца 10 сакавіка а 19-й на сайце kniha.by. Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2016 годзе, незалежна ад жанру — намінацыі не прадугледжаныя.

Прэмія “Кніга году” заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Папярэднія пераможцы: Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі”, Антон Рудак з кнігай “Верхні горад”, Вольга Гапеева з кнігай “Сумны суп” і Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Андрэй Хадановіч з кнігай “Нататкі таткі”.

Беларускі ПЭН-Цэнтр