У Нарве выбралі прадстаўнікоў на конкурсы беларускай мовы

Школа ў Нарве выбрала прадстаўнікоў на конкурсы “Беларуская гавэнда” і “Роднае слова”.

У міжшкольным адборы прыняло ўдзел больш за 20 вучняў з пачатковай школы і гімназіі.

Усіх выступоўцаў падрыхтавала дасведчаная настаўніца беларускай мовы Ніна Абрамюк:

– Вялікая радасць у вачах, бацькі прыйшлі. Найбольш заангажаваныя вучні малодшых класаў, яны вельмі ахвотна ўдзельнічаюць.

Адмысловая камісія выбрала самых лепшых дэкламатараў, якія выступяць на конкурсах у Гайнаўцы. Усе, хто прымаў удзел у адборы, былі ўзнагароджаныя камісіяй.

“Беларускае Радыё Рацыя”