Скарынаўскі квіз у Маладзечне

У рамках кампаніі “500-годнасць” 31 студзеня ў Маладзечне прайшоў адмысловы квіз, прысвечаны Францішку Скарыну і яго друкаванай бібліі. Пытанні віктарыны тычыліся як біяграфіі самога першадрукара, так і агульнаеўрапейскіх культурніцкіх і духоўных тэндэнцыяў таго часу.

Праводзіў квіз Аляксей Шэін, а ўдзельнікі і пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “500-годнасць”, прысвечанай юбілею беларускага друку.

Акрамя таго, Аляксей прэзэнтаваў кнігу “Сем камянёў” і пераклад на беларускую першай часткі “Хронік Нарніі”.

“Будзьма беларусамі!”