Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў на Ніагарскім вадаспадзе

Sorry, you need to install flash to see this content.

Спявак Зміцер Вайцюшкевіч, які зараз завяршае тур па Паўночнай Амерыцы, даў спантанны выступ каля Ніагарскага вадаспада на мяжы ЗША і Канады.

– Ніагарскі вадаспад для беларусаў – амаль як Луна. Пра яго ўсе чулі, але не шмат, хто там быў. Таму неяк прарвала мяне на спеў у гэтым месцы, – распавядае Зміцер. – Уражанні ад тура вельмі добрыя. Прыемна, што прыходзіць шмат маладых сямей з дзецьмі. Яны не толькі слухаюць песні, але і задаюць рознага кшталту пытанні. Для іх вельмі важна мець сувязь з радзімай і гэта прыемна.


4 сакавіка ў Вільні адбудзецца супольны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай «Нашы каханыя». Імпрэза  прымеркаваная да  10-годдзя творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года. У праграме песні і вершы – лепшае, новае і нечаканае.

Квіткі на канцэрт каштуюць ад 40,5 да 47,5 рублёў. Апошняя частка квіткоў толькі ў «Тэатральнай касе» (Мінск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00). Даведка: (017) 395 05 65, (033) 6 5555 96. Да 23 лютага ўключна можна падаць на бясплатныя візы. Пакрокавая інструкцыя па візах – http://www.zagranicy.lt/vizy-oformlenie.

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.