АБ-БАль 2017

21 студзеня ў Саколдзе прайшоў пяты АБ-БАль. Гулялі бацькі, дзеці якіх вучацца або вучыліся беларускай мове ў Беластоку, а таксама сябры АБ-Бы (Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову).

Галоўныя арганізатары Кася і Адам Паўлоўскія

Як і ў мінулым годзе гулялі разам з гуртом ГУДА з Мінска. Госці ізноў гаспадароў беларускім народным танцам.  Як заўсёды ў Саколдзе было смачна, вясёла і ўтульна, за што дзякуем гаспадарам Люсі і Вітку Давідзюкам. Як у мінулым годзе працавала "Atelier la kapa”, дзе рабіліся класныя здымкі.

Да сустрэчы на АБ-БАлі 2018!

Больш фотаздымкаў па спасылцы.