Дзіўнае жыцьцё ў сэрцы пушчы

Журналіст Польскага радыё Беласток і Беларускай службы Польскага радыё Яраслаў Іванюк атрымаў узнагароду імя Мацея Лукасевіча ў катэгорыі "цывілізацыя й культура" за 2016 год. Узнагароду прызнала Асацыяцыя польскіх журналістаў за рэпартаж пра цярністую гісторыю беларуса з Падляшша, паказаную праз прызму жыцьця 65-гадовага Сяргея Нічыпарука, жыхара вёскі Буды ў Белавескай пушчы.

Сымбалічна тое, што ўзнагарода ўручана ў гадавіну трагічных падзеяў: пацыфікацыі беларускіх вёсак атрадамі польскага ўзброенага падпольля ў 1946-м годзе.

Юры Ліхтаровіч, “Польскае радыё”