Сёння 95 гадоў з дня стварэння Інстытута Беларускай культуры!

Інстытут беларускай культуры, скароч. Інбелкульт або ІБК – вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі. Інстытут быў заснаваны 30 студзеня 1922 у Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да 1928, калі быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук.

Месцілася ўстанова на вул. Койданаўскай (цяпер вул. Рэвалюцыйная,15). Тут быў і першы офіс выдавецтва "Кнігазбор".

У 90-я гады тут быў сапраўдны "Беларускі дом". У гэтым будынку працавалі – Навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", выдавецтва "Кнігазбор", студэнтскае этнаграфічнае таварыства, гурт "Стары Ольса", кампанія "Нашыя дзеткі". Зараз – Амбасада Каралеўства Швецыя