Валянціна Трыгубовіч святкуе юбілей!

13 студзеня юбілей адзначае вядомая грамадская дзяячка і мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч.

Валянціна Трыгубовіч з унукамі

Спадарыня Валянціна Трыгубовіч нарадзілася ў Бабруйску. У 1970 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1983 году працавала загадчыцай аддзела часопіса “Мастацтва”. З 1988 года – сябра саюзу Беларусіх мастакоў.

Выступае ў беларускім і замежным друку па праблемах сучаснага выяўленчага мастацтва. Аўтарка творчых партрэтаў жывапісцаў Л.Шчамялёва, К. Харашэвіча, А. Марачкіна, В. Маркаўца, кнігі “Узвысіць чалавека”. Даследуе творчасць мастакоў беларускай дыяспары ЗША і Канады. Зараз жыве ў ЗША, дзе займаецца ўпарадкаванем архіву Фундацыі Крачэўскага.

Управа ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуе спадарыню Валянціну! Зычым выдатнага здароўя, натхнення, светлага настрою і працоўнага плёну!