Віншуем Алесю Кіпель з юбілеем!

4 студзеня 60-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Алеся Кіпель (ЗША).

Ад усёй душы віншуем спадарыню Алесю з юбілеем і зычым ёй моцнага здароўя, творчага натхнення і імпэту, плёну ў працы!