“СкарынаВечарыны”: дацкі перыяд у жыцці першадрукара

Людзі любяць глядзець серыялы. Гэтым шляхам пайшла сталічная царква “Ян Прадвеснік”, на пляцоўцы якой ладзяцца “СкарынаВечарыны”. Днямі адбылася чарговая, прысвечаная дацкаму перыяду ў жыцці нашага першадрукара.

Гаворыць адзін з яе арганізатараў Барыс Гарбачэўскі:

– Вечарына прысвечана невядомаму перыяду ў жыцці Францішка Скарыны – гэта Капенгаген. Ёсць звесткі, што ён быў там сакратаром пры каралі і прадстаўляў ВКЛ. І мы распавядаем пра тое, што магло б здарыцца, калі б было больш звестак пра тое, якім ён быў сакратаром і што ён рабіў у Капенгагене. “СкарынаВечарыны” – гэта адзін з праектаў царквы «Ян Прадвеснік», які скіраваны на папулярызацыю вобраза Скарыны і таго, што ён рабіў.

Да гэтага ў царкве «Ян Прадвеснік» прайшлі вечарыны, прысвечаныя дзейнасці Францішка Скарыны ў Кракаве, Празе і Падуі, якія ладзіліся ў розных жанравых фарматах.

Максім Каўняровіч, “Беларускае Радыё Рацыя”