Сустрэча са Станiславам Шушкевiчам у Вашынгтоне

12 лiстапада ў Вашынгтоне адбылася сустрэча беларусаў з першым кiраўнiком новай незалежнай Беларусi Станiславам Шушкевiчам. Спадар Шушкевiч прыбыў са сваёй жонкай у амерыканскую сталiцу, каб узяць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 25-м угодкам падпiсання Белавежскiх пагадненняў.

На мерапрыемства былi таксама запрошаныя першы прэзiдэнт Украiны Леанiд Краўчук i першы дзяржсакратар Расейскай Федэрацыі Генадзь Бурбулiс. Запланаваныя сустрэчы ў амерыканскiх дзяржустановах, унiверсiтэтах i фабрыках думкi ў Вашынгтоне i Бостане. 

Урачыстая сустрэча прайшла ў хаце Iрыны Красоўскай i Бруса Джэксана.

Паводле Вячаслава Бортніка, старшыні Вашынгтонскага аддзялення Беларуска-Амерыканскага Задзіночання