У Таронта прайшла персанальная выстава Ірыны Варабей

На восеньскім Фестывалі хэндмэйду ў Канадскім Таронта (CreativFestival 2016-Fall) прайшла персанальная выстава Ірыны Варабей пад эгідай Канадыйскай асацыяцыі вышывальніц (Embroiderers' Association of Canada – EAC). Спадарыня Ірына – дызайнер вышыўкі, заснавальніца мастацка-дызайнерскай кампаніі "Spirit of Belarus" у Канадзе.

Увесну дзве ейныя працы – нізанка ў змяшанай тэхніцы “Калядная каза” і пано “Кругі па вадзе” – прайшлі адбор конкурсу “Threadworks”, які ладзіцца раз на тры гады, і цяпер яны на працягу трох гадоў будуць экспанавацца ў розных гарадах Антарыё.

Дзякуючы публікацыям у блогу асацыяцыі вышывальшчыц многія наведнікі фестывалю ведалі пра кампанію “Spirit of Belarus” і прыходзілі мэтанакіравана. Хітом выставы сталі “Бярозкі” (“The Lure of Birchwoods”).

Паводле spiritofbelarus.blogspot.com.by