На Дзяды у Празе памаліліся за прэзыдэнтаў БНР

На Дзяды у Празе сябры суполкі «Скарына» памаліліся за прэзыдэнтаў БНР Пётру Крачэўскага і Васіля Захарку, а таксама за опэрнага сьпевака Міхася Забэйду-Суміцкага.

Каля магілы Міхася Забэйды-Суміцкага. У цэтры на жалезным слупе – новя шыльда зь інфармацыяй пра сьпевака і пра пераход магілы пад апеку суполкі "Скарына".

Паніхіду над магіламі прэзыдэнтаў і сьпевака на Альшанскіх могілках адслужыў кіраўнік беларускага грэка-каталіцкага душпастырства ў Празе айцец Андрусь Абламейка.

Сёлета каля беларускіх магілаў на Альшанскіх могілках у Празе зьявіліся шыльды зь інфармацыяй пра пахаваных і пра тое, што клопат за апекаваньне і фінансаваньне гэтых магілаў ад чэскіх уладаў пераняла асьветная суполка праскіх беларусаў «Скарына».

За апошнія 15 гадоў, дзякуючы суполцы «Скарына» і фонду імя Пётры Крачэўскага (ЗША), помнікі былі адрэстаўраваныя і часткова рэканструяваныя, а падыход да магілы Крачэўскага забрукаваны.