Зрабі сваю вокладку вядомай кнігі (конкурс)

Перыядычна ў байнэце гуляюць народныя крэатыўныя прыдумкі, звязаныя з беларускай літаратурай: як (у альтэрнатыўным свеце) выглядалі б вокладкі галівудскіх фільмаў паводле беларускіх твораў, ці як інакш (зазвычай – смешна) маглі б выглядаць вокладкі беларускіх кніг, жарты і г.д. Кампанія “Будзьма беларусамі!”, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заўжды вітала крэатыўнасць і пачуццё гумару, а таму абвяшчае конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг. Памятайце, што важнае не столькі выкшталцонае валоданне графічнымі рэдактарамі, колькі сама ідэя і падыход.

Чакаем вашы работы на на паштовую скрыню razam@budzma.org  з пазнайкай у тэме ліста “Вокладка-500”, альбо ў каментарах да гэтага допісу на сайце ці ў сацыяльных сетках. З лепшых альтэрантыўных вокладак мы зробім галерэю і лепшых вызначым з дапамогай галасавання. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Вось як гэта рабілі ў байнэце раней (аўтар большасці выяваў Facebook-карыстальнік Ra Ha Chou):