Наперадзе конкурс “Пазнай Беларусь 2017”

У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава “Пазнай Беларусь 2009–2015”. Склалі яе выбраныя працы ўдзельнікаў і пераможцаў 7 гадоў конкурсу “Пазнай Беларусь”, які праводзіцца Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы.

Кажа Юлія Рубіна з Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы:

– Чарговы выпуск конкурсу пачнецца ў сярэдзіне студзеня і прадоўжыцца да канца красавіка 2017 года. Пазней камісія будзе мець месяц-паўтара часу, каб падсумаваць конкурс. У канцы траўня – пачатку чэрвеня будзе аб’яўлена дата, калі ва ўрачыстай атмасферы будуць уручаны прызы пераможцам і лаўрэатам конкурсу “Пазнай Беларусь 2017”.

За перыяд з 2009 па 2015 гг. у конкурсе “Пазнай Беларусь” прынялі ўдзел звыш 2000 вучняў польскіх школ. У час выставы прэзентаваўся і альбом прац удзельнікаў і пераможцаў апошніх этапаў конкурсу, прайшлі мастацкія майстар-класы для моладзі, Quiz пра Беларусь з узнагародамі ды кірмаш.

Давід Гайко, «Беларускае Радыё Рацыя»