Міхась Скобла выдаў кнігу «прознага»

Паэт Міхась Скобла зрабіў кніжную справаздачу як палеміст, гісторык літаратуры і руплівы збіральнік спадчыны беларускіх аўтараў. У выдавецтве «Кнігазбор» пабачыла свет яго кніга «Саркафагі страху». Немалая частка зборніка прысвечана Ларысе Геніюш, што і зразумела: якраз у апошняе дзесяцігоддзе Міхась Скобла стаўся найбольш вядомым даследчыкам зэльвенскай аўтаркі.

– У кнізе ўсё, што мной напісана не ў рыфму. Яна мае такі падзагаловак «прознае». Як і проза, і рознае. Усё, што друквалася на сайце радыё «Свабода», у «Дзеяслове», у «Нашай Веры», я там рубрыку вяду «Прэзентацыя» пра новыя кнігі. А таксама мае прадмовы да кніг – да Зоскі Верас, да Ларысы Геніюш.

Зборнік «Саркафагі страху» стаўся 84-м выпускам Бібліятэкі Саюза Беларускіх Пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

Васіль Кроква, «Беларускае Радыё Рацыя»