«Паміж памяццю і гісторыяй»

«Паміж памяццю і гісторыяй» – пад такой назвай выйшла кніга, а больш дакладна сацыялагічнае даследванне Ганны Мароз на тэму інтэрпрытацыі гісторыі беларусамі і палякамі, а менавіта іх стаўлення да супярэчлівай асобы Рамуальда Райса «Бурага».

«Для нацыянальна-каталіцкага асяроддзя Райс бяспрэчна застаецца героем, для беларусаў Падляшша – злачынцам», – кажа аўтарка Ганна Мароз:

– Вельмі многа фактаў у яго біяграфіі, мы бачым, што гэта герой, і на гэтым засяроджваюцца палякі, а беларусы засяроджваюцца на забойствах. Тут бачна, што гісторыя Райса пішацца зусім па-рознаму, і акцэнты робяцца на розных рэчах. Кожны мае сваю праўду – так я завяршаю сваю кніжку.

Асоба Рамуальда Райса ўжо 70 гадоў падзяляе беларусаў і палякаў на Падляшшы. Канфлікт датычыць ягонай дзейнасці ў пасляваенным польскім узброеным падполлі, калі Рамуальд Райс, як камандзір аддзела, спаліў 5 беларускіх вёсак. Загінулі больш за 50 мясцовых жыхароў, у тым ліку жанчыны і дзеці. Таксама ў лесе былі закатаваныя 30 фурманшчыкаў.

Кніга Ганны Мароз выйшла ў выдавецтве Інстытута Нацыянальнай Памяці.

Валянціна Лаеўская, «Беларускае Радыё Рацыя»