«Крывічы» ў музеі Броўкі

У музэі імя П. Броўкі 15 жніўня адбылася вечарына, на якой рэй вялі госьці з Іркуцка – прадстаўнікі беларускай дыяспары, актывісты Іркуцкага моладзевага клуба «Крывічы» Алег Рудакоў і Вольга Галанава.

Яны падарылі гледачам цікавыя, захаваныя даўнія аўтэнтычныя песьні беларусаў-перасяленцаў, а музэю – кнігі. Разам зь імі сьпявалі і таньчылі і удзельнікі вечарыны.

Паводле Міколы Лавіцкага, facebook.com