Адкрыццё выставы "З вераю, што зыйдуцца дарогі..." да 90-годдзя Янкі Запрудніка

Запрашаем на адкрыццё выставы "З вераю, што зыйдуцца дарогі...", падрыхтаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва да 90-годдзя гісторыка, журналіста, пісьменніка, беларускага грамадскага дзеяча ў ЗША Янкі Запрудніка. Мерапрыемства адбудзецца 9 жніўня 2016 г. у чытальнай зале архіва-музея, пачатак а 15-й гадзіне.