Адбылася сустрэча з Вячкам Целешам

У Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з мастаком, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, грамадскім дзеячом, членам Саюзаў мастакоў Беларусі i Латвіі i нашым земляком Вячкам Целешам.

Падчас двухгадзіннай сустрэчы адбылася прэзентацыя яго кнігі «Адсюль наш род, тут мой прычал». Аўтар прадстаўляў яе ўжо ў Рызе, Гродне, Краснасельскім i ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, зараз чарга дайшла да Ваўкавыска. Акрамя таго, Вячка Целеш коратка распавёў аб сваёй творчай біяграфіі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных, а таксама падарыў двум шчасліўчыкам своеасаблівай латарэі па кнiзе. На заканчэнне сустрэчы Вячку Целешу былі ўручаны памятныя сувеніры ад кіраўніцтва раённай бібліятэкі.