Гродзенскія настаўнікі дапамогуць вывучыць родную мову беларусам у Сакрамента

Гродзенская СШ №32 і школа з амерыканскага Сакрамэнта будуць шчыльна супрацоўнічаць у сферы выкладання беларускай мовы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша.

Аб развіцці супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі ў Беларусі і ЗША стала вядома па выніках сустрэчы кіраўніцтва Гродзенскага гарвыканкама з дырэктарам школы з амерыканскага горада Сакрамэнта — ураджэнкі Беларусі Ларысы Ганчар. Госця адзначыла, што сем'і выхадцаў з Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб іх дзеці ведалі родную мову.

«Імпульс супрацоўніцтву надаў візіт старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя ў ЗША. Ён наведаў школу, перадаў навучальнай установе камплект падручнікаў на беларускай мове. Сёння і мы, і прадстаўнікі школы ў Сакрамэнта зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў гэтым напрамку», — адзначыла Зоя Кулеша.

Падчас круглага стала прадстаўнікі двух школ абмяняліся досведам, падзяліліся сучаснымі метадамі выкладання беларускай мовы. Такое супрацоўніцтва зробіцца пастаянным. Далейшым развіццём адносін можа стаць абмен вучнямі і настаўнікамі, рэалізацыя сумесных адукацыйных праектаў.

Таксама Ларыса Ганчар правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Гродзенскага дзяржуніверсітэта ім. Я. Купалы. Галоўнай тэмай стала абмеркаванне магчымасцяў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Сяргей Гаўрыцкі, Гродна, БЕЛТА