Развітанне з Паўлам Шараметам

Труну з целам загінулага журналіста даставяць у Менск самалётам і паставяць у бажніцы Усіх Святых у сталічным мікрараёне Усход.

Развітанне з Паўлам Шараметам адбудзецца ў суботу ў праваслаўным храме Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121). Пасля паніхіды журналіста пахаваюць на Паўночных могілках у Менску, побач з бацькам. Цырымонія развітання пачнецца аб 11:00.

Развітанне на дзень раней адбудзецца таксама ў Кіеве ва «Украінскім доме» (пачатак аб 11:00).

«Беларуская Асацыяцыя Журналістаў» распачала збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета. Збор сродкаў будзе адбывацца ўвесь чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Менск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

Фота «Українська правда»