Купальскія вянкі плылі па Днястры

Беларуская грамада Рэспублікі Малдова сумесна з Рускай суполкай Рэспублікі Малдова трэці год запар адзначаюць Купалле. Гэтым разам свята зладзілі 9 ліпеня на беразе Днястра ў курортным пасёлку Вадул луй Водэ. Сярод гасцей былі прадстаўнікі Пасольстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў Малдове, Расійскага цэнтра навукі і культуры, прымэрыі Вадул луй Вад.

Пасля ўрачыстага адкрыцця і аповеда пра гісторыю і традыцыяі Купалля адбыўся выезд купальскіх персанажаў – бог Сонца і Купала ехалі на конях, світа са сцягамі побач, і ўсе гледачы з цікавасцю і радасцю іх віталі.

Потым пачаліся Купальскія гульні і конкурсы: купальская віктарына (народныя звычаі, прыкметы, травы), конкурс волатаў (перацягванне ліны), пляценне вянкоў і варажба на іх (пусканне са свечкай па вадзе), распальванне вогнішча. Пары скакалі праз рытуальнае вогнішча і акуналіся ў раку (ачышчэнне агнём і вадой). Хтосьці з маладых пайшоў у лес шукаць Папараць-кветку. Таксама ўдзельнікі свята атрымлівалі асалоду ад беларускіх, украінскіх і рускіх душэўных песняў у выкананні вакальнага ансамблю «Зораньки» з беларускай суполкі, хору вёскі Нова-Траецкае і хору Рускай абшчыны. Пераможцы і большасць удзельнікаў атрымалі прызы.

Позна ўвечары ўсе з добрым настроем, задаволеныя і трохі стомленыя раз'язджаліся па дамах, а па Днястры плылі купальскія вянкі, як сімвал дружбы, любові і павагі.