Беларускі гурт "Крывічы" трапіў у кнігу рэкордаў Іркуцкай вобласці

Ансамбль аўтэнтычнай песні «Крывічы» - унікальны творчы калектыў не толькі на рэгіянальным, але і на сусветным узроўні. Рэпертуар - беларускія народныя песні, якія выконваюцца а капэла, то бок толькі голасам, без музычнага акампанементу. Дзякуючы гэтаму ансамбль дамагаецца сапраўднай аўтэнтычнасці, якая ў цяперашні час практычна цалкам страчана.

Кніга рэкордаў Іркуцкай вобласці

Гурт аўтэнтычнага спеву “Крывічы” быў заснаваны яшчэ ў 2009 годзе з ініцыятывы Волі Галанавай, якая і зараз з’яўляецца яго кіраўнічкай і адначасова старшынёй моладзевага клуба “Крывічы”. Усе дзяўчаты-ўдзельніцы гурта нарадзіліся ў Сібіры, але яны вывучаюць беларускую мову і з задавальненнем спяваюць на ёй песні.

100 год таму падчас правядзення Сталыпінскай рэформы беларусы масава перасяляліся ў Прыбайкалле. Там ўтварыліся цэлыя беларускія вёскі. І цяпер там можна сустрэць бабуль, якія спяваюць традыцыйныя беларускія песні. Фактычна, гэта ўжо песні-помнікі. Такіх у Беларусі не пачуеш. Гэтыя песні-помнікі збіраюць, развучваюць ды спяваюць удзельнікі гурта “Крывічы”.

Вольга Галанава на сядзібе Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага з першым ручніком, які яна ўласнаручна саткала

Чытайце яшчэ па тэме: