«Парадоксы жыцця» Васіля Быкава ў электронным фармаце — пампуйце бясплатна!

Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. Цяпер кніга даступная ў электронным фармаце на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org.

Васіль Быкаў

Зборнік-білінгва — пераклад на рускую мову Ірыны Шаўляковай. Абсалютна вольна яго можна спампаваць тут.

У раздзеле “Электронныя кнігі” чытачы могуць таксама знайсці ўсе тамы Поўнага збору твораў Васіля Быкава.

Нядаўна ў межах аўдыёпраекта “Лета з Быкавым”, запачаткаванага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Kniharnia.by, тры аповесці класіка нацыянальнай літаратуры «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік» з’явіліся ў папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone, iPod, iPad).

Лета з Быкавым

На сайце lit-bel.org вольна паслухаць першыя пяць раздзелаў кожнага з твораў.

Васіль Быкаў. Бліндаж: фрагменты з аўдыёкнігі 

Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі

Васіль Быкаў. У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі

СПАМПАВАЦЬ ГЭТЫЯ ТВОРЫ ЦАЛКАМ НА KNIHARNIA.BY

Збірайма бібліятэку Васіля Быкава разам!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”