Выставу беларускага мастацтва прызналі адной з найлепшых ва Ўсходняй Еўропе

Выставу беларускага сучаснага мастацтва ZBOR, якая праходзіла ў Кіеве, часопіс ‪#viennacontemporary Magazine назваў адной з найлепшых ва Усходняй Еўропе.

Дакумэнтальныя фатаграфіі, відэапрацы, інсталяцыі, навуковыя нарысы, арыгінальныя творы мастакоў. Больш як 200 твораў. 25 гадоў жыцьця і разьвіцця беларускага мастацтва.

Арганізавалі выставу куратары Андрэй Дурэйка з Германіі і Максім Тымінько з Галандыі. Іх ведаюць як актыўных прамоўтэраў беларускага мастацтва ў замежжы.
 
Ініцыятарам жа выступіў фонд «Ізаляцыя. Плятформа культурных ініцыятываў». Слова яго каардынатарцы Таццяне Філеўскай:
 
 
• У беларускім ZBORʼы прадстаўлена толькі сорак мастакоў, але іхныя працы даюць ключавыя аспекты для разумення таго, як развівалася беларускае мастацтва апошнія некалькі дзесяцігодзяў.
 
 
• Ва Украіне няма такога аналагу, каб збіралі такі адзіны, кансалідаваны архіў, у які ўваходзілі б працы мастакоў усіх кірункаў. У нас есьць спробы архіваваць бягучы працэс, але гэтая праца вядзецца раз'яднана і вельмі субʼектыўна. • Па выніках дыскусій зразумела, што беларускае мастацтва рухаецца ў бок абароны агульначалавечых каштоўнасцяў, да дэмакратычнага палілогу, а не маналогу, маючы крытычны погляд на саміх сябе і на сваё жыццё.
 
 
• Мне падаецца, што сучаснае беларускае мастацтва — пра свабоды, пра мноства поглядаў і магчымасці іх выказаць.
 
• Дарэчы, на адкрыццё выставы прыехалі ня толькі тыя мастакі, працы якіх выстаўляліся, — і гэтая салідарнасць нас проста ашаламіла!
 
 
• Выставу наведалі каля 1,5 тысячы чалавек, амаль усе былі ў поўным захапленні. Некаторыя вярталіся па некалькі разоў і не сыходзілі гадзінамі — казалі, што выстава вельмі насычаная і за адзін раз яе проста немагчыма поўнасцю праглядзець. Адных толькі відэапрацаў было на 2,5 гадзіны!
 
• Не абышлося без кур’ёзаў. Вельмі папулярным экспанатам была кніга «Азбука абсурду». Яе хтосьці скраў у першы ж дзень. Таму мы былі вымушаныя другі асобнік пачапіць на металічны ланцужок.
 
 
 
• Тая частка грамадства і мастакоў, з якімі мы маем зносіны, імкнецца да іншага развіцця Беларусі і, можа, нават крыху зайздросціць магчымасцям, якія ёсьць ва Украіне, нягледзячы на ўсе цяжкасці. 
 
• Калі гаварыць пра колькасць інстытуцый, пляцовак, мастакоў, грантавыя магчымасці і фундацыі, якія існуюць ва Украіне ў галіне сучаснага мастацтва, — гэта пакуль, на жаль, недасягальна для Беларусі.